14 лютага (пятніца) у крэатыўнай прасторы “Цэх” (пр-т. Незалежнасці, 58, корп. 6 (праход праз вул. П. Броўкі), левы пад’езд, другі паверх) адбудзецца Слэм-сэйшн “Зборная Беларусі — Зборная Свету” ў межах Трэцяга міжнароднага паэтычнага фестывалю “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова. Вядучы Андрэй Хадановіч. Пры ўдзеле Сяргея Пукста. Пачатак у 19.00. Уваход вольны.
У праграме — выступы паэтаў з Беларусі, Расіі, Украіны. Падчас слэму прагучаць не толькі аўтарскія тэксты ўдзельнікаў, але і творы класікаў беларускай і замежнай літаратуры.
Зборная Беларусі:
Раіса Баравікова, Вера Бурлак, Віктар Жыбуль, Глеб Лабадзенка, Таня Светашова, Усевалад Сцебурака, Андрусь Такінданг, Віка Трэнас, Анка Упала.
Прагучаць вершы Янкі Купалы, Аляксея Пысіна, Рыгора Барадуліна, Віктара Шалкевіча, Віталя Рыжкова і іншых.
Зборная Свету:
Чарлз Букоўскі (ЗША), Марыя Галіна (Расія), Алена Герасімюк (Украіна), Сулейман Дыяманка (Сенегал-Францыя), Юрый Завадскі (Украіна), Галіна Крук (Украіна), Сяргей Прылуцкі (Беларусь-Украіна), Акіта Фуджы (Японія), Аркадзь Штыпель (Расія).
Прагучаць пераклады Андрэя Адамовіча, Уладзя Лянкевіча, Марыі Мартысевіч, Юлі Цімафеевай.
Не прапусціце! Навіны Стральцоўскага фэсту і праграма ўсіх мерапрыемстваў на stralcou-fest.by.