Штогадовы Міжнародны паэтычны фесытваль імя Міхася Стральцова “Вершы на асфальце” запачаткаваны ў 2012 годзе ГА “Саюза беларускіх пісьменнікаў” і Беларускім ПЭН-цэнтрам. У розныя гады ўдзельнікамі фестывалю былі паэты з Беларусі, Германіі, Ісландыі, Казахстана, Літвы, Латвіі, Нарвегіі, Польшчы, Расіі, Славакіі, Украіны, Швецыі, Фінляндыі, Эстоніі. Сярод традыцыйных мерапрыемстваў фестывалю – паэтычны слэм, літаратурныя чытанні, дыскусіі, прэзентацыя кніг, кніжных серый, музычныя выступы і г.д. Сёлета партнёрамі фестывалю выступаюць: Шведскі саюз пісьменнікаў, партал TUT.BY, кампанія Prestigio, Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Амбасада Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”, Інстытут імя Гётэ ў Мінску.
Праграма
IV Міжнародны паэтычны фестываль імя Міхася Стральцова
(12 – 15 лютага 2015)
12.02 Чацвер
Месца: Галерэя «Ў» (пр-т Незалежнасці, 37а)
19.00 Фестывальны пралог.
Інстытут імя Гётэ ў Мінску прадстаўляе вечарыну «Як намаляваць верш» з удзелам паэта Андрэя Хадановіча і мастака Райнхарда Кляйста (Германія). Спецыяльны госць — Уладзь Лянкевіч (гітара).
13.02 Пятніца
Месца: Галерэя «Ў» (пр-т Незалежнасці, 37а)
18.00-19.00 Антыпаэзія: вечар празаікаў Школы маладога пісьменніка.
19.00-20.00 «Усход-Захад»
Жанар Секербаева (Казахстан), Арвіс Вігулс і Сяргей Цімафееў (Латвія), Эрлінг Кітэлсэн (Нарвегія).
20.00-21.00 «Крок»: Юры Завадскі прадстаўляе кнігі беларускіх і ўкраінскіх аўтараў.
Дзмітро Лазуткін, Юры Мацевашчук, Міхась Баярын, Сяргей Прылуцкі.
21.00 «Жыццё Марыі»: вечар Сяргея Жадана (Украіна) з удзелам перакладчыка Андрэя Хадановіча (Беларусь).
14.02 Субота
Месца: Галерэя «Ў» (пр-т Незалежнасці, 37а)
15.00-16.40 «Літаратура і мультыкультуралізм. Роля паэта як амбасадара культуры».
Дыскусія з удзелам Жанар Секербаевай (Казахстан), Атэны Фарухсад (Швецыя), Уладзімера Арлова і Дзмітрыя Строцава (Беларусь).
Мадэратар: Юля Цімафеева.
17.00-17.30 Урачыстае адкрыццё фестывалю. Спецыяльны госць — Атэна Фарухсад (Швецыя).
17.30-19.30 «Вялікае Княства Паэзіі».
Гінтарас Граяўскас, Гедрэ Казлаўскайтэ (Літва), Юстына Баргельска (Польшча), Ірына Баташчук, Сяргей Жадан (Украіна), Лявон Баршчэўскі, Адам Глобус, Наста Кудасава, Наталка Кучмель, Уладзь Лянкевіч (Беларусь).
20.00-22.00 Паэтычны СЛЭМ: Зборная Беларусі — зборная Украіны.
15.02 Нядзеля
Месца: Галерэя TUT.BY (пр-т Дзяржынскага, 57; ст. м. Міхалова)
13.30 – 15.20 Беларускі Калегіюм прадстаўляе: «Літаратура пасля літаратуры. Канец прыгожага пісьменства?»
Дыскусія з удзелам Валянціна Акудовіча, Максіма Жбанкова і Андрэя Хадановіча (Беларусь), Сяргея Цімафеева (Латвія), Юрыя Завадскага (Украіна).
Мадэратар: Ірына Дубянецкая.
15.30 – 16.30 Прэзентацыя дэбютных кніг паэзіі:
Кася Сянкевіч, Таня Скарынкіна, Антон Рудак, Юля Цімафеева.
16.40 – 17.00 Беларускі клімат: «Навязванне». Дзмітры Плакс (Беларусь-Швецыя): тэкст, Ігар Корзун: вязанне, Drum Ecstasy: шум.
17.00 Паэтычны марафон. 1-я частка
Эрлінг Кітэлсэн (Нарвегія), Юры Завадскі (Украіна), Ірына Бельская, Яўген Бясчасных, Ганна Аўчыннікава, Зміцер Вішнёў, Уладзімір Глазаў і Ярына Дашына (Беларусь).
18.30-18.50 Сяргей Балахонаў з музычнай праграмай «Гомельскае метро»
19.00 Паэтычны марафон. 2-я частка
Арвіс Вігулс (Латвія), Гінтарас Граяўскас і Гедрэ Казлаўскайтэ (Літва), Сабіна Брыло, Таня Светашова, Стась Карпаў, Мікіта Найдзёнаў і Людка Сільнова (Беларусь).
20.30 Музычна-паэтычны Джэм
Уладзімір Лянкевіч, Таня Скарынкіна, Дзмітрый Строцаў, Віка Трэнас, Юля Цімафеева, Сяргей Цімафееў, Дзмітро Лазуткін, Сяргей Прылуцкі, Алена Сцепаненка (Украіна).
З удзелам музычных гуртоў: Intelligency, TonqiXod, Triangle.