На чацвёртым фестывалі паэзіі «Вершы на асфальце» творчая дэлегацыя Украіны ― найвялікшая, багата ў праграме і сумесных беларуска-ўкраінскіх імпрэз. 13 лютага ў Галерэі «Ў» на фестывалі адбыўся творчы вечар выдавецтва «Крок» з удзелам украінскіх і беларускіх аўтараў.

Сваю творчасць прадстаўлялі Дзмітро Лазуткін, Юры Мацевашчук, Алена Сцепаненка, Міхась Баярын і Сяргей Прылуцкі.

Завадатар прыезду цэлай каманды ўкраінскіх пісьменнікаў Юры Завадскі прэзентаваў некалькі кніг свайго выдавецтва.

Як ён адзначыў у сваёй прамове, яны прэзентавалі літаратуру, “якую раней не выдавалі ва Украіне”. Выдавецтва Юрыя Завадскага, паводле самога паэта, сёння з’яўляецца адной з самых смелых ініцыятыў ва ўсёй культурнай прасторы Украіны. Зусім нядаўна ў выдавецтве акрамя шведскай, фінскай, аўстралійскай, канадскай, новазеландскай і польскай палічак, дзякуючы актыўнаму супрацоўніцтву ўкраінскіх і беларускіх пісьменнкаў і перакладчыкаў, адкрылася і беларуская палічка.

Першай кніжкай ва ўласнай беларускай палічцы стаў зборнік вершаў Сяргея Прылуцкага, які з’яўляецца працягам яго празаічных тэкстаў. Як заўважыў Юры Завадскі, зараз яго выдавецтва друкуе беларускіх аўтараў у арыгінале, але ёсць спадзяванні данесці да ўкраінскага чытача беларускую літаратуру ўкраінскай мовай.

Надзвычай цікава і эмацыйна прачыталі свае вершы Юры Мацевашчук, Алена Сцепаненка і Дзмітро Лазуткін. Алена Сцепаненка зачаравала публіку сваімі мілагучнымі спевамі, якія разбаўлялі кактэйль украінскай паэзіі. Падтрымаў іх паэтычны марафон беларускі паэт Міхась Баярын.

Юры Мацевашчук працягнуў прэзентацыю кніжак сваіх суайчыннікаў і пацвердзіў думку Юрыя Завадскага аб тым, што выдавецтва “Крок” з’яўляецца авангардам сучаснага ўкраінскага мастацтва. Прэзентаваныя аўтары ствараюць паэтычнае выдавецтва, якое найперш стала інтэлектуальнай і мастацкай прасторай для многіх творцаў і толькі потым, па словах Мацевашчука, уласна бізнэсам.

Беларуская публіка вельмі цёпла сустрэла гасцей з Украіны. Імпрэза “Кроку” плаўна перацякла ў вечарыну Сяргія Жадана.

Цалкам праграма тут: http://stralcou-fest.by/

KB для lit-bel.org

krok-1

krok-3

krok-4

krok-5

krok-6

krok-7

krok-8

krok-9

krok-10